Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка.

Традыцыйна Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Свята было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і гістарычных мясцін яшчэ ў 1983 годзе. Яно абвешчана для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і аховы нашай культурнай спадчыны. Да гэтага памятнага дня чытачоў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была падрыхтавана ілюстраваная выстава-падарожжа “Помнікі Бераставіччыны — гэта наша гісторыя і культура”. Бібліятэкар коратка пазнаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй заснавання гэтай даты, гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся на Бераставіччыне. Наведвальнікі даведаліся, што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.