ЭКАЛАГІЧНЫ НАБАТ “ПРА ЧАРНОБЫЛЬ З БОЛЕМ І СМУТКАМ”

24 красавіка ў філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» прайшоў экалагічны набат “Пра Чарнобыль з болем і смуткам” для вучняў 6 класа СШ аг. Пагранічны. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі здарылася 38 гадоў таму. За тры дзясяткі гадоў на тэму «найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы» напісаны тысячы артыкулаў і дзясяткі навуковых дакладаў, праведзены сотні даследаванняў. Чалавек і прырода – гэта адзінае цэлае. Прырода не прабачае халатнага стаўлення ,не даруе памылак і промахаў. Час нясе ў мінулае падзеі і факты Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыль стаў сусветным папярэджаннем. І хацелася б, вельмі хацелася б, каб мы памяталі…