Фотафакт. Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы працавала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі “Аграсалон”

Падчас святкавання Дня Незалежнасці на цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка дзейнічала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, якую з задавальненнем наведвалі госці свята.Тут можна было ўбачыць сучасныя камбайны, энерганасычаныя трактары і іншую сельскагападарчую тэхніку. Дзеці і дарослыя з цікаўнасцю разглядалі прадстаўленыя мадэлі, рабілі фотаздымкі, а найбольш смелыя нават забіраліся ў кабіны магутных машын.

Ганна ПУГАЧЭЎСКАЯ

Фота аўтара